Фотафакт: Аблава на рынку ў Лебядзіным
2- 6.02.2018, 19:27
- 35,931
Сведкам «зачысткі» стаў фотакарэспандэнт аднаго з СМІ.
На менскім рынку «Ждановічы» ў раёне гандлёвага мястэчка «Лебядзіны» супрацоўнікі ў цывільным затрымалі і змясцілі ў аўтазак некалькі чалавек. Сведкам «зачысткі» стаў фотакарэспандэнт «Радыё Свабода».
Як кажуць самі гандляры, такія рэйды праваахоўнікаў рэгулярныя, асабліва на так званым «поле цудаў», дзе прадаюцца патрыманыя рэчы.
«[Рэйды] здараюцца перыядычна, - кажа прадпрымальнік Алесь Таўстыка, які працуе на «Ждановічах». - Прыязджаў АМАП са зброяй, калі людзі абараняліся ад канфіскацыі, хаваліся ў бакоўках. Часам спрабавалі забраць бытавую тэхніку, а потым аказалася, што гандлёвы пункт «страхуюць» уплывовыя людзі. Ганяюць гандляроў з Азіі, асабліва хто «стаіць» на золаце. Але збольшага гэта тычыцца так званага «поля цудаў». Там чым толькі з-пад крыса не прыгандлёўваюць. Магчыма, паступіў сігнал».
