26 красавiка 2024, Пятніца, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя надзейныя аўтамабілі 90-х гадоў

5
Названыя самыя надзейныя аўтамабілі 90-х гадоў

Аўтамабілі ацэньваліся больш чым паводле 600 крытэрыяў.

Экспэрты назвалі самыя надзейныя аўтамабілі, якія былі выпушчаныя ў перыяд з 1993 да 2008 года. Рэйтынг быў падзелены на пяцігодкі, каб не змешваць мадэлі з істотна рознымі гадамі вытворчасці, паведамляе avtodream.org.

Такім чынам, у ТОП самых трывалых аўтамабіляў, выпушчаных з 2003 да 2008 года, увайшлі: Mercedes-Benz CL-klasse III (C216), Lexus LX III, Lexus GX I, Mercedes-Benz CL-klasse AMG II (C2016), Mercedes- Benz CLS-klasse I (C219) рэстайл, Infiniti M III рестайл, Nissan Murano II (Z51), BMW 6ep II (E63/E64) рэстайл, Smart Fortwo II і Mercedes-Benz GLK-klasse i (X204).

У дзясятку найбольш надзейных аўтамабіляў, вырабленых з 1998 да 2003 года, апынуліся наступныя мадэлі: Smart Fortwo I, Honda CR-V II, Toyota RAV4 II (XA20), Honda Accord VI, Suzuki Grand Vitara II рестайл, Toyota Avensis II, Volvo XC70 I, Subaru Forester II, Mini Hatchback I і Toyota Corolla IX.

У топе самых надзейных аўтамабіляў, якія былі сабраныя з 1993 да 1998 года, аказаліся не дзесяць мадэляў, як у двух папярэдніх спісах, а ўсяго сем. Гэта: Honda CR-V I, Opel Vectra B, Audi A6 II (С5), Volkswagen Passat B5, Nissan Primera II (P11), BMW 5er IV (E39), а таксама Mercedes-Benz E-klasse (W210, S210).

Аўто ацэньваліся больш чым паводле 600 крытэрыяў. Кожнай з мадэляў прысвойваліся балы ў залежнасці ад агульнага тэхнічнага стану, стану інтэр'еру, а таксама кузава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках