На магілёўскім вакзале з'явіліся надпісы на кітайскай мове
27- 10.03.2018, 21:10
- 18,014
Раней кітайская мова з'явілася на вакзалах Менска і Берасця.
У групе «Народны патруль Магілёва» былі размешчаныя фота з гарадскога вакзала, дзе відаць, што некаторыя шыльды з гэтага часу прадубляваныя па-кітайску. Так, іерогліфамі ўжо «пазначаныя» міліцыя і прыбіральня, піша сайт «Магілёў Онлайн».
Да гэтага кітайскія надпісы ўжо былі заўважаныя на менскім вакзале, даслоўна ў адзін час з магілёўскімі з'явіліся звесткі і аб шыльдах на кітайскай мове ў Берасці.
