23 красавiка 2024, aўторак, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на коўзанцы ў Гомелі: Абрынанне адбылося імгненна, снегам паваліла барты на людзей

37
НЗ на коўзанцы ў Гомелі: Абрынанне адбылося імгненна, снегам паваліла барты на людзей

Дах коўзанкі не вытрымаў цяжару снегу.

Сёння ў Гомелі прыкладна а 18.30 з даху крытай коўзанкі на вуліцы Косарава на наведвальнікаў абрынуўся снег. Са слоў відавочцаў, у выніку здарэння «шмат каго з наведвальнікаў прыціснула», піша сайт gomel.today.

На месца здарэння прыбыла шмат машын МНС і хуткіх дапамог. «Блізу 10 хуткіх і 7 МНС. Выратавальныя службы прадаўжаюць пад'язджаць», - паведамляюць чытачы.

- Я быў на гэтым сеансе, - распавядае Ігар Мармылёў. - Абрынанне прайшло імгненна, снегам паваліла барты на людзей. Дапамагалі даставаць, усе жывыя, дасталі да прыезду першых хуткіх. Здаецца, усё адзін аднаго знайшлі. Але была зона цалкам пад снегам. Спадзяюся, там нікога не было. Прыехалі МНС, заняліся там пошукам.

- Я сядзела і пачула крыкі, вызірнула ў акно, тэнт ужо ляжаў, - піша Дар'я Сяргееўна. - З-пад тэнта даставалі 2 людзей (тых, хто катаўся). Адзін, мабыць, сам падняўся (хлопчык, было відаць маленькі) і пайшоў, а другі ляжаў і вакол яго было шмат людзей, усе крычалі «Хуткую», «Глядзіце яшчэ», ахоўнік бегаў туды-сюды. Прыехала першая хуткая і МНС (але як заўсёды ў дварах машын процьма, і яны не змаглі нармальна праехаць). Прыбегла хуткая і панеслі (вывелі, так і не ўбачыла) аднаго, потым выйшлі ўсе з катка, разрэзалі тэнт і МНС цяпер раскопваюць.

Паводле папярэдніх звестак, дах не вытрымаў цяжару снегу, лопнулі тросы. У МНС паведамілі, што пяць чалавек у шпіталі, двое з іх - непаўналетнія. Аднаму з хлопцаў 7 гадоў, другому - 11.

На сёння выратавальныя работы закончаныя. Інфармацыя пра гэта размешчаная ў твітэры Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі.

Прычына таго, што адбылося высвятляецца.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках