7 траўня 2024, aўторак, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Голуб здабыў залаты медаль у біятлоне на Паралімпіядзе ў Пхенчхане

3
Юрый Голуб здабыў залаты медаль у біятлоне на Паралімпіядзе ў Пхенчхане

Гэта другі залаты медаль беларусаў у Пхенчхане.

Беларус Юрый Голуб здабыў залаты медаль у біятлоне ў катэгорыі В3 для спартоўцаў з парушэннямі зроку на XII зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Дыстанцыю на 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі ён пераадолеў за 39 хв. 23,7 сэк. Срэбным прызёрам стаў украінец Аляксандр Казік +2,7 сэк. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Украіны - Юрый Уткін (+56,2 сэк).

Для Юрыя Голуба залаты медаль у біятлоннай гонцы на 12,5 км - трэцяя ўзнагарода на Паралімпіядзе ў Пхенчхане. Раней ён задыбў срэбра ў лыжнай гонцы на 20 км у катэгорыі В3 для спартоўцаў з парушэннямі зроку і стаў другім у біятлонным спрынце на 7,5 км.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках