29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Табель аплатаў для «дармаедаў» распрацуюць да 1 красавіка

37
Табель аплатаў для «дармаедаў» распрацуюць да 1 красавіка

Таксама будзе ўстаноўлены парадак выплат за «сацыяльныя паслугі» дзяржавы.

Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, паведамляе Tut.by.

У намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны пацікавіліся, ці будуць уважацца за занятых у эканоміцы згодна з дэкрэтам №1 тыя, хто захоча «пераключыцца на ўласную гаспадарку».

- Цяпер як раз ідзе праца для вызначэння катэгорый грамадзян, якія будуць належаць да занятых у эканоміцы. Папярэдне плануецца, што людзі, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, атрымліваюць прадукцыю раслінаводства і жывёлагадоўлі, будуць належаць да занятых.

На пытанне, ці будуць унесеныя змены ў «дармаедскі» дэкрэт і чаго чакаць ад яго, Аляксандр Румак адказаў:

- Дэкрэт прыняты 25 студзеня гэтага года. Цяпер для яго развіцця распрацоўваецца шэраг дакументаў. Так, ужо прынятыя пастановы ўрада, якія вызначаюць пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы і прагнозныя паказчыкі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва. Акрамя таго, да 1 красавіка павінны быць вызначаныя паслугі з кампенсацыяй выдаткаў і ўмовы іх прадстаўлення, а таксама парадак разліку і ўнясення платы за гэтыя паслугі.

Нагадаем, што паводле дэкрэта №1 са студзеня 2019 года не занятыя ў эканоміцы працаздольныя грамадзяне будуць аплачваць паслугі паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў. Пералік гэтых паслуг да 1 красавіка 2018 года будзе вызначаны. Сярод разгляданых паслуг беларусы, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць паводле поўных тарыфаў ЖКП.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках