19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распрацоўшчык яду «Навічок» абвінаваціў Расею ў атручванні Скрыпаля

51
Распрацоўшчык яду «Навічок» абвінаваціў Расею ў атручванні Скрыпаля

Формула рэчыва дагэтуль застаецца засакрэчанай.

Адзін з распрацоўшчыкаў нервова-паралітычнага баявога атрутнага рэчыва (БАР) «Навічок» Віл Мірзаянаў завіў, што толькі Расея магла мець дачыненне да атручвання экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля, паведамляе The Daily Telegraph. Раней пра ўжыванне гэтага прэпарата супраць былога выведчыка заявіла прэм'ер Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй.

Віл Мірзаянаў у Савецкім Саюзе ўдзельнічаў у праграме распрацоўкі новых тыпаў хімічнай зброі, а ў 1996 годзе эміграваў у ЗША. Са слоў Мірзаянава, нервова-паралітычны прэпарат «Навічок» «у дзесяць разоў больш эфектыўны за ўсякае іншае нервова-паралітычне рэчыва», а наступствы яго выкарыстання невылечныя. «Гэты чалавек [Скрыпаль] і ягоная дачка практычна загінулі. Нават калі яны выжылі, яны ўжо не змогуць аднавіцца», - заявіў ён.

На ацэнку Мірзаянава, нават некалькі грамаў гэтага прэпарата могуць несці смяротную небяспеку для вялікай колькасці людзей. «У летні час усяго двух грамаў будзе дастаткова, каб забіць 500 чалавек», - заявіў хімік. Мірзаянаў асцерагаецца магчымага ўздзеяння «Навічка» на жахароў Солсберы, калі ён напраўду быў ужыты.

ВІЛ МІРЗАЯНАЎ
ФОТА: АСАБІСТАЯ СТАРОНКА ВІЛА МІРЗАЯНАВА Ў FACEBOOK

Мірзаянаў падкрэсліў, што ўпэўнены ў тым, што толькі Расея магла быць датычная да ўжывання такога нервова-паралітычнага БАР: «Толькі Расея магла гэта зрабіць... Яны могуць адправіць яго куды заўгодна ў дыпламатычным багажы». Хімік падкрэсліў, што формула рэчыва дагэтуль застаецца засакрэчанай. У Вялікую Брытанію яго маглі завезці ў выглядзе некалькіх бясшкодных кампанентаў, змяшаць на месцы і выкарыстаць паводле прызначэння.

У каментары для Daily Mail Мірзаянаў апісаў, як дзейнічае «Навічок». «Ён паралізуе чалавека, ён прымушае вас біцца ў канвульсіях, вы не можаце дыхаць і паміраеце, калі атрымалі дастатковую дозу. Гэта сапраўднае катаванне», - прыводзіць яго словы выданне.

Пра тое, што хімічная зброя пад назвай «Навічок» (Novichok) была ўжытая ў Вялікай Брытаніі супраць экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі, напярэдадні заявіла кіраўніца брытанскага ўрада Тэрэза Мэй. Яна падкрэсліла, што гэта можа азначаць альбо тое, што Скрыпаль стаўся ахвярай замаху з боку Расеі, альбо Расея дапусціла крадзеж нервова-паралітычнага таксіну са сваіх лабараторый.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках