Беспілотнікі атакалі памежны пераход на беларуска-расійскай мяжы
- 11.08.2026, 14:24
- 2,506
Ля «Чырвонага Каменя» загарэліся дзве фуры.
З-за ўдару беспілотніка сёння не працуе пункт пропуску «Чырвоны Камень» на расійска-беларускай мяжы.
Паводле інфармацыі падпісчыкаў тэматычных суполак, раніцай у раёне памежнага пераходу «Чырвоны Камень» была зафіксаваная атака БПЛА. У выніку загарэліся два грузавыя аўтамабілі з паўпрычэпамі, піша выданне «Флагшток».
Чакаецца, што з-за інцыдэнту рух праз пункт пропуску застанецца закрытым прынамсі да заўтрашняй раніцы.
