17 лiстапада 2018, Субота, 12:50
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

На мяжы затрымалі праваабаронцу Андрэя Стрыжака

1
Андрэй Стрыжак
ФОТА: FACEBOOK

Намеснік Гомельскага прафкама РЭП вяртаўся з жонкай з Літвы.

Праваабаронца, старшыня Гомельскага прафкама РЭП Андрэй Стрыжак разам з жонкай Яўгеніяй затрыманыя для паглыбленага дагляду на памежным пераходзе «Каменны Лог», паведамляе «Белсат».

Андрэй і Яўгенія вярталіся на аўтобусе з Літвы. На мяжы падчас пашпартнага кантролю на маніторы засвяцілася чырвоная рамка. Памежнікі накіравалі іх на паглыблены дагляд. На гэты момант яны чакаюць надгляду ў актавай зале памежнага пункта.

Як сказаў Андрэй Стрыжак, затрыманне звязана з пераследам незалежнага прафзвязу РЭП.

«Калі памежнік сказаў нам выйсці з аўтобуса, то не паказаў ніякага дакумента, не патлумачыў, на якой падставе нас затрымліваюць. На маіх вачах яны пагаварылі праз тэлефон з намеснікам начальніка мытні, паколькі для паглыбленага надгляду неабходна адпаведная пастанова. На момант затрымання гэтай пастановы не было - яе афармляюць прама цяпер», - распавёў Стрыжак.

Праваабаронца падкрэсліў, што гэтаму будзе дадзеная належная прававая ацэнка.

Нагадаем, што 8 сакавіка на мяжы знялі з цягніка намесніцу старшыні прафзвязу РЭП Зінаіду Міхнюк і моладзевую актывістку Ганну Дусь.