26 кастрычнiка 2026, панядзелак, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск заклікаў «пашкадаваць» расійскіх акупантаў

1
Маск заклікаў «пашкадаваць» расійскіх акупантаў
Фота: Reuters

Мільярдэр зрабіў чарговую скандальную заяву пра вайну.

Масавыя ўдары дронаў і баявыя дзеянні павінны неадкладна спыніцца, а расійскім прызыўнікам, якія з'яўляюцца толькі дзецьмі без права выбару, варта «выказваць спачуванне».

Пра гэта заявіў амерыканскі бізнесмен Ілан Маск, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на яго старонку ў сацыяльнай сетцы X.

Амерыканскі мільярдэр адзначыўся чарговай скандальнай заявай пра вайну, якую развязала Расія.

Гэтым разам ён вырашыў пашкадаваць расійскіх прызыўнікоў, назваўшы іх «дзецьмі», нібыта тымі, што не маюць іншага выбару, акрамя як ехаць на чужую зямлю ваяваць і стаць мішэнямі для ўкраінскіх беспілотнікаў.

Паводле слоў Маска, бесперапынная гібель людзей па абодвух баках павінна спыніцца, аднак акцэнт у сваёй рыторыцы ён зноў зрабіў на абароне расіян.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲