26 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў кнігу-адказ крытыкам БНР

1
Гісторык Андрэй Чарнякевіч напісаў кнігу-адказ крытыкам БНР

Кніга з'яўляецца адказам на прапаганду супраць БНР.

Кніга «БНР. Трыюмф пераможаных» выйдзе ў канцы сакавіка ў выдавецтве «Янушкевіч». У выданні будзе 304 старонкі і 16 старонак з ілюстрацыямі, піша nn.by.

«Гэта адказ на прапаганду з боку некаторых СМІ і «экспэртаў», якія імкнуцца навязаць меркаванне пра БНР, як пра нязначны факт нашай гісторыі.

Андрэй Чарнякевіч у сваёй кнізе аргументавана разбівае такія меркаванні, - тлумачыць выдавец Андрэй Янушкевіч. - А рускамоўная гісторыя БНР - гэта свайго кшталту «экспартны варыянт».

- Мы запусцілі кароткачасовую краўдфандынгавую кампанію на платформе Ulej з адзінай мэтай - каб мець магчымасць адправіць бясплатныя асобнікі кнігі ў бібліятэкі (пачынаючы ад раённых і гарадскіх) і гуманітарныя ВНУ краіны.

Мяркуем, што гэта рэальна пашырыць колькасць чытачоў і дапаможа людзям больш даведацца пра гісторыю першай беларускай нацыянальнай дзяржавы», - адзначае Янушкевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках