4 верасня 2026, Пятніца, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь патрапіла ў аўтсайдэры рэйтынгу аўтамабілізацыі

1
Беларусь патрапіла ў аўтсайдэры рэйтынгу аўтамабілізацыі
Фото: bymedia

Усяго 4 новыя аўтамабілі на 1000 чалавек.

Нягледзячы на тое, што коркі ў Менску растуць, а месцаў для паркоўкі ўсё менш і менш, Беларусь ва ўзроўні аўтамабілізацыі выявілася ў самым канцы рэйтынгу. Tut.by паглядзеў, колькі новых аўтамабіляў набываюць беларусы і якім маркам аддаюць перавагу.

Сярод усіх краін свету Беларусь заўсёды знаходзілася прыкладна ў сярэдзіне спісу з паказчыкам блізу 300 аўтамабіляў на 1000 жыхароў. Разлік вядзецца, зыходзячы з суадносін агульнай колькасці легкавых аўтамабіляў да колькасці насельніцтва.

Асацыяцыя еўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў (ACEA) падлічыла, якое месца займае Беларусь сярод краін Заходняй і Усходняй Еўропы зыходзячы з колькасці новых аўтамабіляў на 1000 жыхароў. Тут сітуацыя бязрадасная. На 1000 жыхароў у Беларусі прадаецца 4,1 аўтамабіля. У гэтым паказчыку мы змаглі абысці толькі Украіну.

А ў агульнай колькасці прададзеных новых аўтамабіляў Беларусь займае 27 месца з 33-х з вынікам 38 954 аўто. Безумоўным лідарам ва ўзроўні аўтамабілізацыі з'яўляецца Люксембург. 600 тысяч яго грамадзян набылі ў 2017 годзе 52 775 новых аўтамабіляў, гэта 87,96 аўто на 1000 жыхароў.

Што датычыцца продажаў новых аўтамабіляў адпаведна маркам, то на еўрапейскім рынку з вялікім адрывам лідаруе Volkswagen з доляй 23,8%. Далей ідзе PSA Group, а замыкае тройку лідараў Renault Group. Звернем увагу, што марка LADA, якая ўваходзіць у групу Renault, прадала на рынках Еўропы 5158 аўтамабіляў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках