4 верасня 2026, Пятніца, 6:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нэтаньягу назваў галоўнай задачай Ізраіля хуткую змену ўлады ў Іране

Нэтаньягу назваў галоўнай задачай Ізраіля хуткую змену ўлады ў Іране
Біньямін Нэтаньягу

На яго думку, цяпер гэтая мэта «ў межах дасяжнасці».

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньягу заявіў, што галоўнай задачай яго краіны ва знешняй палітыцы з'яўляецца змена ўлады ў Іране. На яго думку, цяпер гэтая мэта «ў межах дасяжнасці».

«Я ўпэўнены ў нашай здольнасці раз і назаўжды ліквідаваць гэтую пагрозу — іншымі словамі, зрынуць гэты рэжым... Гэта не немагчыма. Гэта цалкам дасягальна», — сказаў спадар Нэтаньягу падчас тосту, прыурочанага да Рош га-Шана (яўрэйскага Новага года), на форуме Генеральнага штаба Арміі абароны Ізраіля (цытата паводле The Times Of Israel).

Ізраільскі прэм'ер адзначыў, што цяпер улада Ірана «слабей, чым калі-небудзь» і «змагаецца за выжыванне». Ён дадаў, што ўсе ваенныя аперацыі краіны, якія пачаліся 7 кастрычніка 2023 года, аслабілі іранскую пагрозу. У гэты дзень на Ізраіль напала групоўка «ХАМАС», якая падтрымліваецца Іранам.

Ізраіль і ЗША пачалі аперацыю супраць Ірана 28 лютага. У Ізраілі з самага пачатку заяўлялі, што мэта аперацыі — дамагчыся змены ўлады ў Іране, бо яна пагражае бяспецы ізраільцянаў. Акрамя таго, Ізраіль дамагаецца поўнага спынення ядзернай праграмы рэспублікі і мае намер вывезці ўвесь абагачаны ўран з яе тэрыторыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках