4 верасня 2026, Пятніца, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Карчы» і «карыты» прадэманстравалі рэальныя «поспехі» луканомікі

9
«Карчы» і «карыты» прадэманстравалі рэальныя «поспехі» луканомікі

Атрымалі ўдар экспэрты з народу, што ацэньвалі развіццё Беларусі па паказчыку «машыну прыпаркаваць няма дзе».

Асацыяцыя еўрапейскіх вытворцаў аўтамабіляў (ACEA) падлічыла колькасць прададзеных аўтамабіляў у краінах Еўропы ў 2017 годзе. Беларусь апынулася на самым дне рэйтынгу. На 1000 жыхароў краіны было прададзена 4 аўтамабілі, піша «Салiдарнасць».

Для параўнання: у Літве - 10, Расеі - 11, Польшчы - 13. Наша краіна абышла толькі Украіну.

Гэтая статыстыка выглядае ўдарам па экспэртам з народа, якія ацэньвалі развіццё Беларусі па паказчыку «машыну прыпаркаваць няма дзе». У краіне амаль запар купляюць патрыманыя аўтамабілі, так званыя «карчы» і «карыты». І прычына гэтага відавочная: невысокія даходы грамадзян.

У некаторай ступені паказчык колькасці новых набытых аўтамабіляў выглядае нават больш аб'ектыўна, чым памер сярэдняга заробку, па якім адставанне Беларусі ад суседзяў не выглядае такім катастрафічным. Чаму таксама ёсць тлумачэнне: на самай справе ў апошні час разрыў паміж узроўнем заробкаў большасці грамадзян і «сярэдняй» павялічыўся.

Зрэшты, для многіх у гэтай статыстыцы няма нічога новага. Даўно відавочна, што за менскай колавай дарогай узровень жыцця людзей вельмі нізкі. І заявы чыноўнікаў аб аднаўленні і росце эканомікі для звычайных беларусаў пакуль з'яўляюцца проста словамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках