19 траўня 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нелегальныя мігранты з цеплавізарамі спрабавалі патрапіць праз Беларусь у Польшчу

2
Нелегальныя мігранты з цеплавізарамі спрабавалі патрапіць праз Беларусь у Польшчу
ФОТА: AP

Мігрантаў затрымалі ў Гарадзенскім раёне 14 сакавіка.

Памежнікі затрымалі на мяжы Беларусі і Польшчы групу мігрантаў. У іх знайшлі сродкі для пераадолення сігналізацыйных комплексаў, а таксама цеплавізары. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Затрыманне адбылося ў Гарадзенскім раёне 14 сакавіка ў момант пераадолення сігналізацыйнага комплексу. Невядомыя такім чынам спрабавалі трапіць у Польшчу.

«У Беларусь яны прыбылі з расейскай сталіцы, ідучы на аўтамабілі па трасе М1, і адразу накіраваліся да лініі мяжы. Для паспяховага перасячэння дзяржаўнай мяжы нелегалы выкарыстоўвалі сродкі для пераадолення сігналізацыйных комплексаў, а таксама цеплавізары», - распавялі ў Дзяржпамежкамітэце.

Усе парушальнікі затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ. Яны будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне дзяржаўнай мяжы, памежнага рэжыму і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі. Цяпер праводзяцца далейшыя вышуковыя мерапрыемствы па ўсталяванні і затрыманні асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках