3 верасня 2026, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрут «соткі» ў Менску плануюць прадоўжыць да Уручча

2
Маршрут «соткі» ў Менску плануюць прадоўжыць да Уручча

Прапрацоўваецца варыянт руху аўтобуса да дыспетчарскай на вул. Гінтаўта.

Маршрут аўтобуса № 100 могуць падоўжыць да Уручча, апавёў гендырэктар «Менсктрансу» Лявон Папянок падчас суботняй наўпростай лініі.

Пра гэта піша агенцтва «Минск-Новости».

Папянок апавёў, што пытанне падаўжэння маршруту «соткі» да Уручча цяпер вывучаецца з улікам будучых II Еўрапейскіх гульняў, на якіх будзе задзейнічаны і спарткомплекс ва Уруччы.

– Па аўтобусных маршрутах № 100, а таксама № 10 і № 38, ужо тэставаліся электробусы. І магчыма, менавіта гэты від транспарту будзе абслугоўваць маршрутную лінію па праспекце Незалежнасці ў кірунку да Уручча. Прапрацоўваюцца варыянты яго маршруту да дыспетчарскай на вул. Гінтаўта («Уручча-4») або непасрэдна да самага спарткомплексу.

Паводле словаў Папянка, электробусы можна будзе абслугоўваць у дэпо на Гінтаўта. Яго, нагадаем, будавала расейская «Маноліум працэсінг», якая ініцыявала арбітражны разгляд супраць Рэспублікі Беларусь.

– Гатоўнасць збудавання на сёння – 85 адсоткаў. У траўні прыступім да заканчэння ўзвядзення гэтага аб'екта, і, думаю, да канца 2018 года ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Дарэчы, у карыстанне «Менсктрансу» да красавіка наступнага года павінны паступіць 60 электробусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках