26 красавiка 2024, Пятніца, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя не прызнае вынікі выбараў у Крыме

5
Францыя не прызнае вынікі выбараў у Крыме

Парыж прадаўжае настойваць на поўным аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Францыя не прызнае вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта Расеі ў анэксаваным Крыме. Адпаведная заява апублікаваная на сайце французскага Міністэрства замежных справаў, паведамляе "Радио Свобода".

У дакуменце адзначаецца, што Парыж прадаўжае настойваць на поўным аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах міжнародна прызнаных межаў.

Акрамя таго, улады Францыі выказалі занепакоенасць мілітарызацыяй Крыма і пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека, асабліва сярод крымскіх татараў.

Кіраўнік французскага МЗС Жан-Іў Ле Дрыян мае намер абмеркаваць сітуацыю ў Крыме і на ўсходзе Украіны ў час свайго візіту ў Кіеў 22–23 сакавіка.

Еўразвяз раней заявіў, што не прызнае вынікі выбараў прэзідэнта Расеі на анэксаваным паўвостраве.

Расея анэксавала Крым паводле вынікаў рэферэндуму ў 2014 годзе, які быў праведзены насуперак заканадаўству Украіны і пасля таго, як паўвостраў узялі пад кантроль расейскія вайскоўцы. Кіеў і краіны Захаду мяркуюць, што гэта парушэнне нормаў міжнароднага права. 12 сакавіка ЕЗ прадоўжыў яшчэ на паўгода санкцыі ў дачыненні да Расеі, якія былі ўведзеныя супраць Крамля ў 2014 годзе праз расейскую анэксію Крыма. Масква называе далучэнне паўвострава "аднаўленнем гістарычнай справядлівасці".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках