26 красавiка 2024, Пятніца, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Index on Censorship: Беларусь - у лідарах паводле пераследу журналістаў

Index on Censorship: Беларусь - у лідарах паводле пераследу журналістаў

Такія высновы можна зрабіць нават на падставе няпоўных звестак.

Праваабарончая арганізацыя Index on Censorship падрыхтавала «Карту свабоды масмедый», у якой зафіксаваныя пагрозы для свабоды прэсы ў розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі.

Паводле справаздачы арганізацыі, у Беларусі цягам 2017 году былі зарэгістраваныя агулам 92 парушэнні, у тым ліку затрыманы 101 журналіст. 30 журналістаў атрымалі абвінавачванні.

Найбольшая хваля затрыманняў прыпала на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года, калі 36 журналістаў былі змешчаныя пад варту, сярод іх - Філіп Уорвік, Андрэй Дубінін, Валеры Шчукін, Кацярына Бахвалава. Таксама журналісты заяўлялі, што яны былі збітыя міліцыяй падчас арышту.

Журналіст Філіп Уорвік з Вялікабрытаніі сказаў, што ён быў пазбаўлены права звязацца са сваім пасольствам. У кватэры журналісткі Марыны Кастэлянчэнка, якая працуе з арганізацыямі правоў чалавека, быў праведзены ператрус. Пазней яе пасадзілі ў турму на 15 дзён за непадпарадкаванне міліцыі і ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях.

Цягам года журналісты атрымалі 69 штрафаў за парушэнне артыкула 22.9 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконную вытворчасць і/або распаўсюд медыя-кантэнту.

У канцы справаздачы адзначаецца, што ўсе прыведзеныя лічбы - гэта толькі правераныя арганізацыяй выпадкі парушэнняў. Хоць Беларусь мае меншую колькасць паведамленняў аб парушэннях, чым Францыя і Італія за справаздачны перыяд, наша краіна з'яўляецца адной з самых зарэгуляваных для СМІ ў Еўропе і мае даволі нізкі «Індэкс свабоды прэсы» ў справаздачы ў «Рэпарцёраў без межаў» - 156 з 180.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках