26 красавiка 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольны арбітраж разгледзеў заяву «Крумкачоў»

6
Футбольны арбітраж разгледзеў заяву «Крумкачоў»

Каманду не дапусцяць да выступаў у вышэйшай лізе.

Футбольны арбітраж АБФФ разгледзеў сёння заяву клуба «Крумкачы» на пастанову камітэта аб клубным ліцэнзаванні, які 26 лютага адмовіўся прымаць заяву «Крумкачоў» на атрыманне ліцэнзіі для ўдзелу ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі-2018, піша tut.by.

Аднак і ў гэтай інстанцыі вердыкт для «Крумкачоў» апынуўся несуцяшальным. Іх заява так і не будзе нават прынята, а каманду не дапусцяць да выступаў у вышэйшай лізе.

2 сакавіка «Крумкач» былі пазбаўленыя 2 балаў за нявыплачаныя завінавачанасці перад гульцамі і трэнерамі, а 6 сакавіка была адхіленая апеляцыя «Крумкачоў» на пастанову камітэта аб клубным ліцэнзаванні.

12 сакавіка адзін з заснавальнікаў клуба Дзяніс Шунто папрасіў слова на штогадовай канферэнцыі АБФФ, якая прайшла 14 сакавіка і з'яўляецца вышэйшым органам Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Але атрымаў адмову ад дэлегатаў форуму.

13 сакавіка «Крумкачы» падалі заяву ў футбольны арбітраж АБФФ на пастанову камітэта аб клубным ліцэнзаванні. Яна была разгледжаная сёння.

16 сакавіка ў Доме футбола адбыліся пасяджэнні двух камітэтаў Беларускай федэрацыі футбола, на якіх былі вынесеныя пастановы аб новых санкцыях да клуба «Крумкачы». На іх АБФФ зняла з «Крумкачоў» яшчэ 3 балы, аштрафавала двух футбалістаў за «абразлівыя паводзіны» і наклала штраф на клуб (500 базавых адзінак - 12 250 рублёў, блізу 6 230 даляраў) за адмову ад першага чвэрцьфінальнага матчу Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёмана».

У той жа дзень «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу і ў чвэрцьфінальным матчы ў адказ Кубка Беларусі ў Гародні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках