27 красавiка 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Магілёўрыбу» наважылі ліквідаваць

7
«Магілёўрыбу» наважылі ліквідаваць

Эканамічны суд Магілёўскай вобласці 16 сакавіка прызнаў ААТ «Магілёўрыба» банкрутам.

Пра гэта паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

Суд устанавіў, што з 2013 года прадпрыемства працавала са стратамі, а з пачатку 2016 года спыніла вытворчасць. З пачатку 2016 года ў таварыстве адсутнічае персанал работнікаў асноўнай вытворчасці, тэхналагічнага і дапаможнага цыклу вытворчасці рыбнай прадукцыі. Асноўнай крыніцай даходу таварыства было выдача ў арэнду іншым арганізацыям складскіх памяшканняў і лядоўняў.

Крэдыторская запазычанасць паводле стану на дату падачы заявы ў суд склала 2,710 млн рублёў. Уласных абаротных сродкаў прадпрыемства не мае, інвестараў, здольных забяспечыць новую арганізацыю вытворчага працэсу выпуску гатовай рыбнай ці іншай прадукцыі, не мае. Згодна з заключэннем антыкрызіснага кіраўніка, падставы для правядзення санацыi таварыства адсутнічаюць.

Агульным сходам крэдытораў таварыства была прынятая пастанова аб зацвярджэнні плана лiквiдацыi прадпрыемства і накіраванні ў суд хадайніцтва аб адкрыццi лiквiдацыйнага вядзення.

Тэрмін ліквідацыі ААТ «Магілёўрыба» ўсталяваны да 1 сакавіка 2019 года.

ААТ «Магілёўрыба» створанае шляхам пераўтварэння камунальнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскі рыбакомплекс». Асноўным акцыянерам з'яўляецца Магілёўскі аблвыканкам, якому належыць 99,97% акцый прадпрыемства. Асноўныя віды дзейнасці таварыства - рыбаводства, перапрацоўка і кансерваванне рыбы і рыбных прадуктаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках