Куды ідуць падаткі беларусаў
9- 2.03.2018, 21:52
- 25,227
Расказваем, куды ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў замест медыцыны і адукацыі.
Велізарная доля грошай з нашых падаткаў ідзе на фінансаванне дзяржаўных праграм, пра вынікі выканання якія нам ніхто не паведамляе, і ў бюджэт «саюзнай дзяржавы». Пра тое, колькі аддаюць беларусы ў бюджэт Саюзнай дзяржавы - глядзіце ў відэа «Белсата»:
Калі ва ўсім свеце памеры падаткаў і іх спагнанне з'яўляецца вынікам пагаднення паміж дзяржавай і насельніцтвам (з дапамогай механізмаў прадстаўнічай дэмакратыі), то ў лукашэнкаўскай Беларусі гэта сфера нахабнага гвалту, якая здзяйсняе дзяржава над суб'ектамі гаспадарання і фізічнымі асобамі.
Замест адказнасці перад насельніцтвам за ашчадлівае выкарыстанне народных грошай беларуская дзяржава вылучае фінансы таемна, праз заблытаную сістэму схаваных артыкулаў бюджэту. Насустрач ідзе ўсенародны супраціў такому становішчу. Яскравы прыклад барацьбы з дарожным падаткам - масавая адмова праходзіць тэхагляд. Акрамя страт бюджэту, гэта яшчэ і прамая небяспека на дарогах.