26 красавiка 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстовец у Берасці: Я дзіцяці паабяцаў, што заводу не будзе, таму я тут

4
Пратэстовец у Берасці: Я дзіцяці паабяцаў, што заводу не будзе, таму я тут

Чаму людзі выходзяць на цэнтральную плошчу супраць акумулятарнага завода.

У нядзелю, 18 сакавіка апаненты будаўніцтва акумулятарнага завода чарговым разам сабраліся на плошчы Леніна ў Берасці «карміць галубоў». Такім чынам жыхары Берасця пратэстуюць супраць будаўніцтва ў санітарнай зоне Берасця шкоднай вытворчасці, паведамляе «Берасцейская вясна».

Кармленне галубоў скончылася песняй «Жыць», якую берасцейцы напярэдадні адмыслова напісалі і зрабілі відэакліп, каб улады адчулі адказнасць за свае дзеянні.

На плошчы можна было паслухаць меркаванне гараджан:

«Яны (улады) кажуць, што не чакалі, што ў Берасці столькі пісьменных людзей, якія могуць ім (уладам) уцерці нос».

«Мы б ім (уладам) паверылі, што яны пабудуюць свае дамы побач з заводам. Чаго ж яны ўсё з'язджаюць, прадаюць маёмасць і ўцякаюць».

«Мая дачка з садка прыйшла і пра шкодны завод, ад якога дзеці захварэюць, расказвае. Я дзіцяці паабяцаў, што заводу не будзе, таму я тут».

«Я быў на 5-гадзінны сустрэчы ў аблвыканкаме ў пятніцу, яны не адказалі ні на адно пытанне!»

Відаць, што нягледзячы на абяцанні ўладаў разабрацца, уладам ніхто не верыць і расслабляцца не збіраецца.

Напрыканцы берасцейцы праскандавалі «Не заводу!»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках