6 траўня 2024, панядзелак, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абелеўскую прэмію прысудзілі аўтару «адзінай тэорыі матэматыкі»

1
Абелеўскую прэмію прысудзілі аўтару «адзінай тэорыі матэматыкі»
Робэрт Ленглендс

Канадскі прафесар Робэрт Ленглендс стаў лаўрэатам Абелеўскай прэміі - найбуйнейшай для матэматыка ўзнагароды.

Навуковец Робэрт Ленглендс вядомы як заснавальнік «адзінай тэорыі матэматыкі».

Прафесару прысудзілі ўзнагароду за «прароцкую праграму, якая аб'ядноўвае тэорыю ўяўленняў і тэорыю лікаў», паведамляецца на сайце прэміі. 81-гадовы навуковец атрымае яе ў Осла 22 траўня піша «Нож».

Праграма Ленглендса - гэта шырокая сетка гіпотэз і тэарэм, якія злучаюць таксама тэорыю аўтвморфных формаў і тэорыю груп Галуа.

Гэтую аб’яднальную тэорыю Ленглендс сфармуляваў у 1967 годзе. Тады 30-гадовы выкладчык Прынстана адправіў шаноўнаму французскаму матэматыку Андрэ Вейлю ліст на 17 старонках.

«Буду ўдзячны, калі вы захочаце гэта прачытаць як простую гіпотэзу. Калі не - упэўнены, у вас пад рукой ёсць смеццевы кошык», - пісаў малады навуковец.

Ленглендс - лаўрэат прэмій Вольфа, Стыла, Немерса, Шао, чалец Лонданскага каралеўскага таварыства, Амерыканскага матэматычнага таварыства і РАН. А яшчэ ён самастойна вывучыў расейскую мову і захапляецца расейскай літаратурай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках