26 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Іркуцку адсвяткуюць 100-годдзе БНР

У Іркуцку адсвяткуюць 100-годдзе БНР

25 сакавіка з усёй Беларусі і ва ўсім свеце пройдуць святочныя мерапрыемствы.

Іркуцкі беларускі Клуб «Крывічы» запрашае 25 сакавіка а 14 гадзіне на Гістарычную Вечарыну ў гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў.

Імпрэза адбудзецца на адрасе: г. Іркуцк, вуліца Свярдлова, 40, каб.306.

У праграме:

• Даклады на тэму.

• Прагляд фільма.

• Невялікі канцэрт.

• Фуршэт.

Уваход вольны.

25 сакавіка 2018 года ва ўсёй Беларусі і ва ўсім свеце, дзе існуюць беларускія арганізацыі пройдуць святочныя канцэрты, гістарычныя вечары, сходы ды іншыя акцыі, прысвечаныя 100-годдзю БНР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках