6 траўня 2024, панядзелак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутаты адобрылі змяненні, якія перашкаджаюць будаўніцтву Nord Stream 2

3
Еўрадэпутаты адобрылі змяненні, якія перашкаджаюць будаўніцтву Nord Stream 2

Старшыня парламенцкага камітэта прамысловасці, даследаванняў і энэргетыкі пачне перамовы з Балгарыяй.

Дэпутаты Еўрапейскага парламента, якія ўваходзяць у камітэт прамысловасці, даследаванняў і энэргетыкі, падтрымалі змены ў газавых дырэктывах, якія перашкодзіць будаўніцтву газаправода Nord Stream 2, паведамляе «Радыё Польшча».

Еўрадэпутаты прынялі справаздачу старшыні парламенцкага камітэта Ежы Бузэка. Цяпер з моцнай падтрымкай Ежы Бузэк пачне перамовы з краінамі Еўрапейскага Звязу, якіх уяўляе Балгарыя, што старшынюе цяпер у ЕЗ.

Унесці адпаведныя змены Еўрапейская камісія прапанавала ў лістападзе мінулага года. Гаворка ідзе пра тое, каб на ўсе газаправоды, у тым ліку і на тыя, якія імпартуюць сыравіну, распаўсюджвалася дзеянне заканадаўства ЕЗ - Трэцяга энэргетычнага пакета. Адсутнасць дакладных раздзелаў у гэтай справе прыводзіла да рознага тлумачэння закона і дазваляла прыхільнікам Nord Stream 2 прасоўваць гэты праект.

Экс-прэзідэнт Еўрапарламента і аўтар справаздачы Ежы Бузэк сказаў, што на некаторых раздзелах у абноўленым законе трэба акцэнтаваць увагу і ўдакладніць іх. Ён прапанаваў, каб у выпадку, калі газаправод, які злучае краіну ЕЗ з дзяржавай за яго межамі і які праходзіць па дне мора (як у выпадку Nord Stream 2), дырэктыва ЕЗ распаўсюджвалася таксама на тэрытарыяльныя воды і выключныя эканамічныя зоны дзяржаў-чальцоў.

Акрамя таго, Ежы Бузэк прапанаваў даць дзяржавам Еўразвязу права часова выводзіць з-пад дзеяння дырэктывы толькі тыя газаправоды, якія былі пабудаваныя да 8 лістапада 2017 года, гэта значыць, да даты прыняцця змяненняў Еўракамісіяй. Гэта ўмова не выконвае Nord Stream 2, заканчэнне будаўніцтва якога запланаванае на канец 2019 года. Для новых газаправодаў такое выключэнне будзе магчымым цягам максімум 5-гадовага перыяду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках