Беспілотнікі паразілі марскі порт у Махачкале
2- 10.09.2026, 7:37
- 2,420
БПЛА даляцелі да Рэспублікі Дагестан.
У ноч на 10 верасня беспілотнікі дасягнулі Рэспублікі Дагестан у Расіі і нанеслі ўдар па Махачкале, якая знаходзіцца больш як за 1400 кіламетраў ад мяжы з Украінай. У горадзе прагрымеў шэраг выбухаў і ўзнік пажар, паведамляе «Фокус».
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Махачкале пад атакай беспілотнікаў апынуўся мясцовы марскі порт. Пра гэта паведамілі OSINT-каналы са спасылкай на звесткі відавочцаў з месца падзей.
Атака на Махачкалу пачалася каля 04:00. У сеціве пачалі распаўсюджвацца відэа з горада, на якіх чутныя гукі выбухаў, праца супрацьпаветранай абароны, а таксама бачныя ўспышкі ў небе. Расійская СПА спрабавала збіць БПЛА ў небе над горадам, аднак, відаць, некаторыя з іх усё ж даляцелі да мэты, бо пасля выбухаў у Махачкале паведамілі пра пажар.
Пад раніцу маніторынгавыя каналы паведамілі, што ў Махачкале пасля удараў зафіксаваны пажар і моцнае задымленне ў раёне марскога порта. Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць пра разбурэнні ў самім горадзе, аднак падрабязнасці пакуль невядомыя.




Што вядома пра марскі порт у Махачкале
Махачкалінскі міжнародны марскі гандлёвы порт размешчаны на заходнім узбярэжжы Каспійскага мора. Гэты порт лічыцца адзіным незамярзаючым і глыбакаводным портам Расіі на Каспіі.
У порце функцыянуе Нафтавая гавань, а таксама абсталяваныя пяць спецыялізаваных прычалаў для танкераў, як раней заяўляла расійскае Міністэрства транспарту. Гадавая магутнасць перавалкі нафты складае 7,9 мільёна тон.