23 красавiка 2024, aўторак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роберт Левандоўскі летам можа перайсці ў мадрыдскі «Рэал»

Роберт Левандоўскі летам можа перайсці ў мадрыдскі «Рэал»
РОБЕРТ ЛЕВАНДОЎСКІ
ФОТА: EFE/EPA/TOBIAS HASE

Зінедзін Зыдан ухваліў трансфер польскага нападніка ў «Рэал».

Паводле інфармацыі As, кандыдатуру 29-гадовага паляка ўхваліў галоўны трэнер каралеўскага клуба Зінедзін Зыдан, піша «Трибуна».

«Рэалу» трэба будзе правесці перамовы з «Баварыяй» аб пераходзе Левандоўскі.

Паведамляецца, што мюнхенцы пагодзяцца растацца са сваім асноўным нападнікам за суму амаль 100 млн еўраў.

Ва ўгоду таксама можа быць уключаны хаўбек «Рэала» Хамес Радрыгес, які выступае за «Баварыю» на правах арэнды.

У пагадненні паміж клубамі прапісаная магчымасць выкупу кантракту калумбійца за 42 млн еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках