25 красавiка 2024, Чацвер, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У рэйтынгу Mercer Менск зноў назвалі найгоршым горадам Еўропы паводле якасці жыцця

14
У рэйтынгу Mercer Менск зноў назвалі найгоршым горадам Еўропы паводле якасці жыцця

Першае месца заняла Вена.

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Mercer склала чарговы рэйтынг гарадоў паводле якасці жыцця Quality of Living Rankings-2018, у якім Менск апынуўся на 188-м месцы з 231. Сталіца Беларусі зноў заняла апошняе месца сярод еўрапейскіх гарадоў, якія ўвайшлі ў спіс, піша Tut.by.

Першае месца заняла Вена, на другім месцы размясціўся Цюрых, на трэцім - новазеландскі Окленд, на чацвёртым - Мюнхен, на пятым - канадскі Ванкувер.

Суседняя Вільня апынулася на 81-м месцы, Варшава - на 82-м, Талін - на 87-м, Рыга - на 90-м, Масква - на 167-м і Кіеў на 173-м. У выніку Менск апынуўся на апошнім месцы сярод усіх еўрапейскіх гарадоў, якія былі ў спісе. У параўнанні з мінулым годам беларуская сталіца палепшыла сваю пазіцыю на адно месца.

Рэйтынг Quality of Living Rankings складаецца з улікам 39 фактараў, згрупаваных у 10 катэгорый: палітычнае і сацыяльнае асяроддзе, эканамічнае асяроддзе, сацыяльна-культурнае асяроддзе, медыцына і здароўе, інфраструктура і транспарт, магчымасці для адпачынку, школьніцтва і адукацыя, жыллё, навакольнае асяроддзе, спажывецкія тавары.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках