29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыца Універсітэта культуры: Дзень Волі супярэчыць ідэалогіі

145
Выкладчыца Універсітэта культуры: Дзень Волі супярэчыць ідэалогіі

Валерыя Філіпенка правяла са сваімі студэнтамі куратарскую гадзіну.

Валерыя Філіпенка, выкладчыца кафедры міжкультурнага абмену і куратар адной з груп Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, правяла са сваімі студэнтамі куратарскую гадзіну, піша nn.by.

Тэма нечаканая: «Ігнараванне Дня Волі (25 сакавіка), бо гэтае мерапрыемства супярэчыць ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».

Як паведаміла сама Валерыя Філіпенка, такім чынам яна выказала сваю грамадзянскую пазіцыю.

ВАЛЕРЫЯ ФІЛІПЕНКА

«Куратарскую гадзіну я магу праводзіць як заўгодна - і з поўным правам агучваць сваю грамадзянскую пазіцыю, - тлумачыць Філіпенка. - Мяркую, што Дзень Волі супярэчыць ідэалогіі, бо мы ідзем дэмакратычным шляхам. Тое, што адбываецца ў нашай краіне, мне падабаецца. А тое, што адбывалася ў тыя часы, мне не вельмі падабаецца. Я ж маю права так лічыць, правільна?»

Адзначым, што астатнія куратары ўніверсітэцкіх груп прысвяцілі свае гадзіны гадавіне трагедыі ў Хатыні.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках