10 траўня 2024, Пятніца, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй пераконвае ЕЗ выслаць расейскіх дыпламатаў

24
Мэй пераконвае ЕЗ выслаць расейскіх дыпламатаў
ТЭРЭЗА МЭЙ
ФОТА: AP

Брытанская выведка перадае звесткі аб справе Скрыпаля ключавым супольнікам у Еўрапейскім Звязе.

Вялікабрытанія прадстаўляе выведвальныя звесткі аб атручэнні былога супрацоўніка ГРУ РФ Сяргея Скрыпаля сваім ключавым хаўруснікам ў Еўрапейскім Звязе, каб пераканаць іх выслаць расейскіх дыпламатаў. Пра гэта агенцтва Bloomberg паведаміла 22 сакавіка са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Паводле іх звестак, перамовы з уладамі краін ЕЗ вядзе прэм'ерка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Замах на Скрыпаля і магчымыя захады ў адказ еўрапейскія лідары абмяркуюць 22 сакавіка на саміце ў Брусэлі.

З 28 краін ЕЗ найбольш скептычна настроеная Грэцыя, улады якой хочуць атрымаць дадатковыя довады, што РФ датычная да атакі, гаворыцца ў публікацыі.

Пры гэтым, паводле звестак выдання, урад Мэй распрацаваў шэраг варыянтаў ўзмацнення ціску на Крэмль, у тым ліку з дапамогай замарожвання расейскіх дзяржаўных актываў і фінансаў карумпаванай эліты РФ.

4 сакавіка 2018 года 66-гадовага Скрыпаля і ягоную 33-гадовую дачку Юлію шпіталізавалі з сімптомамі атручвання ў брытанскім Салсбэры. У шпіталь таксама трапіў паліцэйскі Нік Бэйлі. Усе трое дагэтуль знаходзяцца ў цяжкім стане.

Следства высветліла, што падчас замаху выкарыстоўваўся распрацаваны ў Расеі нервова-паралітычны агент "Навічок". Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй запатрабавала ад Крамля растлумачыць тое, што здарылася да вечара 13 сакавіка, інакш Лондан будзе разглядаць інцыдэнт як незаконнае выкарыстанне сілы Расеяй супраць Вялікабрытаніі.

Пазіцыю Вялікабрытаніі падтрымалі ўлады Францыі, ЗША, нямеччыны і Аўстраліі.

Масква адмовілася адказваць на ультыматум Лондана і запатрабавала прадставіць ёй узоры рэчыва, якім атруцілі Скрыпаляў.

14 сакавіка ўлады Брытаніі абвясцілі пра высылку 23 расейскіх дыпламатаў, а таксама аб прыпыненні запланаваных двухбаковых кантактаў з РФ.

17 сакавіка Расея абвясціла персонамі нон грата 23 брытанскія дыпламаты.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках