26 красавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка выйшла ў 2-е кола турніру ў Маямі

5
Сабаленка выйшла ў 2-е кола турніру ў Маямі
АРЫНА САБАЛЕНКА

У стартавым матчы беларуска перамагла амерыканку Мэдысан Брэнгл.

Беларуска Арына Сабаленка (№60 рэйтынгу WTA) пераадолела 1-е кола асноўнай сеткі турніру катэгорыі «Прэм'ер» у амерыканскім Маямі з прызавым фондам 7 972 535 даляраў, паведамляе tut.by.

У стартавым матчы Арына Сабаленка ў двух сэтах разабралася з амерыканкай Мэдысан Брэнгл (№77) - 6:1, 6:4. Двубой доўжыўся 61 хвіліну.

У наступным коле Арына Сабаленка згуляе з 9-й ракеткай свету чэшкай Петрай Квітавай.

З іншых двубояў 1-га кола адзначым паразу легендарнай 36-гадовай амерыканкі Серэны Уільямс, якая надоечы вярнулася ў тэніс пасля нараджэння дачкі. Яна выбыла з турніру ў Маямі ў стартавым раўндзе, саступіўшы 22-й ракетцы свету 20-гадовай японцы Наомі Асацы - 3:6, 2:6.

Нагадаем, што днямі Асака перамагла ў прэстыжным турніры серыі «Прэм'ер» у Індыян-Уэлсе. Асака перамагла ўжо ў 8-м матчы запар, прычым сярод зрынутых ёю спаборніц адразу чатыры станавіліся ў свой час першымі ракеткамі свету - Марыя Шарапава, Караліна Плішкова, Сымона Халеп (яна і цяпер узначальвае сусветны рэйтынг) і Серэна Уільямс.

Цяпер Наомі Асака пазмагаецца з 4-й ракеткай свету украінкай Элінай Світолінай.

Мінулай ноччу паспяхова пераадолела першы раўнд турніру ў Маямі і беларуска Вікторыя Азаранка (№186), упэўнена перамагла амерыканку Кэтрын Бэліс (№44). У 2-м раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца з яшчэ адной амерыканкай Мэдысан Кіз (№15).

Раней стартавы бар'ер узяла і беларуска Аляксандра Сасновіч (№46), у трох сэтах адолела чэшку Крысціну Плішкову (№80) - 1:6, 7:6 (7:5), 7: . Наступнай спаборніцай Аляксандры стане 25-я ракетка свету расейка Анастасія Паўлючэнкава.

Беларуска Вера Лапко (№135) выбыла ў 2-м коле кваліфікацыі, саступіўшы нямецкай тэнісістцы Андрэа Петкавіч (№111) - 6:7 (1:7), 2:6.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках