26 красавiка 2024, Пятніца, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча плануе палегчыць правілы працаўладкавання іншаземцаў

7
Польшча плануе палегчыць правілы працаўладкавання іншаземцаў

Прадпрымальнікі падтрымліваюць гэтую ідэю.

Польскі ўрад мае намер прыняць шэраг новых законаў, закліканых палегчыць парадак працаўладкавання ў Польшчы замежнікаў - найперш з Украіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Прадпрымальнікі падтрымліваюць гэтую ідэю. Аднак, сцвярджаюць, гэта трэба было зрабіць значна раней.

Праграму курыруе міністр інвестыцый і развіцця Ежы Квяціньскі. У размове з «Польскім Радыё Жэшуў» ён абвясціў, што ўрад рыхтуе «пакет пастаноў, якія аблегчаць працаўладкаванне ўкраінцаў, а таксама стварэнне ўкраінцамі ў Польшчы ўласнага бізнэсу». Установа канцэнтруе ўвагу на будаўнічай і транспартнай галінах, дзе фіксуецца падвышаны попыт на ўкраінскіх работнікаў.

Эканамістка Агнешка Пекутоўская у гутарцы з money.pl адзначае, што з наплывам у Польшчу працоўных украінскіх мігрантаў звязаныя не толькі эканамічныя, але грамадска-палітычныя праблемы. Іміграцыя - гэта развязанне праблем польскай эканомікі. Але, гэта таксама людзі, якія маюць сваю культуру, сваю мову. На думку Агнешкі Пекутоўскай, са знаходжаннем у Польшчы ўкраінскіх працоўных мігрантаў не звязаныя асаблівыя праблемы - яны нашыя суседзі, якія даволі лёгка інтэгруюцца ў польскае грамадства.

У 2017 годзе было выдадзена 234 тысячы дазволаў на працаўладкаванне замежнікаў у Польшчы, а гэта амаль удвая больш, чым у 2016 годзе. У большасці выпадкаў гэта былі ўкраінцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках