26 красавiка 2024, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКС адправіўся касманаўт з беларускімі каранямі

2
На МКС адправіўся касманаўт з беларускімі каранямі
ФОТА: КЦ «ПАЎДНЁВЫ»/ЦЭНКІ

Алег Арцем'еў правядзе на Міжнароднай касмічнай станцыі 161 дзень.

21 сакавіка на Міжнародную касмічную станцыю адправіўся новы экіпаж. У яго складзе - касманаўт «Раскосмасу» Алег Арцем'еў, біяграфія якога звязана з Віцебскам, піша tut.by.

Пілатаваны карабель «Саюз МС-08» быў запушчаны з касмадрома Байканур 21 сакавіка а 20.44 паводле менскага часу. Праз некалькі хвілін карабель вывелі на арбіту штучнага спадарожніка Зямлі. «Самаадчуванне экіпажу святочнае», - паведаміў камандзір.

Стыкоўка з Міжнароднай касмічнай станцыяй адбудзецца 23 сакавіка а 22.41 паводле менску. У касмічную экспедыцыю адправіліся касманаўт «Раскосмасу» Алег Арцем'еў і астранаўты NASA Эндру Фойстэл, Рычард Арнольд.

ЗДЫМАК З ПЕРШАГА ПАЛЁТУ АЛЕГА АРЦЕМ'ЕВА НА МКС У 2014 ГОДЗЕ. ФОТА: OLEGMKS/INSTAGRAM.COM

- Бацька Арцем'ева з Беларусі, ён быў вайскоўцам, таму ездзіў, і Алег нарадзіўся не ў Беларусі. Цяпер ягоныя бацькі жывуць у Віцебску, - распавёў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін падчас адкрыцця выканкама Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

Алег Арцем'еў правядзе на Міжнароднай касмічнай станцыі 161 дзень. Сачыць за здымкамі з экспедыцыі можна на старонках касманаўта ў Twitter, Instagram або «Вконтакте».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках