26 красавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску заканчваецца бензін

25
У Віцебску заканчваецца бензін

Магчымыя перабоі ў руху гарадскіх аўтобусаў.

У віцебскім аўтапарку №1 заканчваецца паліва. 23 сакавіка магчымыя перабоі на аўтобусных маршрутах. Аб'ява пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце прадпрыемства.

"У сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам на прадпрыемстве, што прывяло да немагчымасці заправіць палівам аўтобусы, у руху гарадскога рэгулярнага транспарту магчымыя перабоі. Адміністрацыя філіяла "Аўтобусны парк №1 г. Віцебска "ААТ" Віцебскаблаўтатранс" прыносіць прабачэнні за нязручнасці", - гаворыцца ў паведамленні.

На гарадскіх інтэрнэт-форумах, як пішуць "Народныя навіны Віцебска", карыстальнікі пацвярджаюць, што аўтапарк застаўся без дызельнага паліва. З іх слоў, 22 сакавіка аўтобусы выпрацоўваюць паліва ў баках і сыходзяць з лініі.

Дарэчы, у абласным цэнтры шэраг раёнаў маюць толькі аўтобусныя маршруты. Напрыклад, гэта новы раён Білева, куды так і не правялі тралейбусную сетку. Да такіх прадпрыемстваў, як мясакамбінат і малаказавод, таксама можна дабрацца толькі на аўтобусе ці асабістым аўто

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках