28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін падаражэў чацвёртым разам за тры месяцы

13
Бензін падаражэў чацвёртым разам за тры месяцы

З 24 сакавіка ў Беларусі падаражэла аўтамабільнае паліва.

Раздробныя кошты на аўтазаправачных станцыях павялічыліся на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,76 адсотка. Гэта чацвёртае падаражанне сёлета.

Як паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма», з 24 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра склаў 1 рубель 24 капейкі, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 32 капейкі, АІ-98-К5-Еўра - 1 рубель 53 капейкі, ДП - 1 рубель 35 капеек.

Апошні раз кошт на паліва змяняўся 15 сакавіка: бензін і дызпаліва тады падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, 10 сакавіка ў «Белнафтахіме» распавялі пра новы механізм змянення коштаў на аўтамабільнае паліва. У канцэрне патлумачылі, што названым механізмам у залежнасці ад змены сітуацыі на нафтавым рынку прадугледжваецца магчымасць карэкціроўкі коштаў нафтапрадукты як у бок іх павелічэння, так і зніжэння. Пры гэтым прадугледжваецца паступовы выхад на ўзровень коштаў, супастаўны з дзейнымі на расейскім рынку. У далейшым кошты будуць карэктавацца ў адпаведнасці са зменамі сусветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя заводы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках