28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліка Смехава пра расейцаў: Рабская псіхалогія яшчэ жывая

8
Аліка Смехава пра расейцаў: Рабская псіхалогія яшчэ жывая
Аліка Смехава

Актрыса падтрымала калегу Аляксея Серабракова.

Расейская актрыса Аліка Смехава ў інтэрв'ю «Московскому комсомольцу» 23 сакавіка выказала падтрымку актору Аляксею Серабракову, які заявіў, што сіла, нахабства і хамства з'яўляюцца нацыянальнай ідэяй расейцаў.

На просьбу пракаментаваць гэтае выказванне Серабракова, Смехава адказала, што ганарыцца адвагай актора. З ейных слоў, мала хто з яго апанентаў «мог бы, як Аляксей, усынавіць двух хлопчыкаў, узяць бяздомных жывёл, выканаць моцныя ролі». Смехава мяркуе, што «ўся гэтая зграя, якая накінулася «не ўнікла ў сутнасць пытання і не пачула яго адказу, пры гэтым «усе проста хочуць прычапіцца, абы было да чаго і да каго».

Актрыса мяркуе, што «Лёша, нягледзячы на тое, што з'ехаў, з'яўляецца патрыётам Расеі, таму што перажывае за Расею». Са слоў Смехавай, «ва ўсіх душа баліць за тое, што адбываецца», таму што даводзіцца збіраць грошы дзецям на аперацыі, а ў дзяржаве не працуюць «механізмы, якія павінны вырашаць гэтыя пытанні».

Пры гэтым яна дадала, што ў Расеі зусім нядаўна, толькі ў 1861 годзе адмянілі прыгоннае права, таму, «на жаль, рабская псіхалогія яшчэ жывая». Смехава мяркуе, што «людзі, якія пісалі даносы - яны адтуль». З ейных слоў, «вось яны і пісалі, рабы».

На думку актрысы, савецкі дыктатар Іосіф Сталін «нібы нячысцік, разбудзіў у людзях самае страшнае, цёмнае, ў цёмных людзях, а ў светлых - не». Смехава дадала, што ва ўсе часы «былі героі, якія сядзелі па 15, па 20 гадоў і нікога не выдавалі, захавалі чалавечае аблічча».

У інтэрв'ю журналіста Юрыю Дудзю, апублікаваным 20 лютага, Серабракоў назваў хамства нацыянальнай ідэяй Расеі. «Дагэтуль ні веданне, ні кемлівасць, ні прадпрымальнасць, ні годнасць не з'яўляюцца нацыянальнай ідэяй. Нацыянальнай ідэяй з'яўляюцца сіла, нахабства і хамства», - сказаў ён.

У адказ у РФ прапанавалі пазбавіць яго грамадзянства.

Серабракоў на пачатку 2012 года эміграваў разам з сям'ёй у Канаду. Актор патлумачыў такі крок неспрыяльным сацыяльным становішчам у Расеі - ростам агрэсіі і нецярпімасці ў грамадстве і невыкананнем уладамі грамадзянскіх правоў насельніцтва.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках