26 красавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійскі Сэнат упершыню ўзначаліла жанчына

1
Італійскі Сэнат упершыню ўзначаліла жанчына
МАРЫЯ ЭЛІЗАБЭТА КАЗЭЛАЦІ
ФОТА: EPA

У Італіі выбралі спікераў дзвюх палат парламента.

Сэнат Італіі ў суботу прагаласаваў за абранне прадстаўніцы правай партыі «Наперад, Італія» Марыі Элізабэты Казэлаці сваёй кіраўніцай. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Атрымаўшы перамогу ў трэцім раўндзе галасаванні, Казэлаці стала першай у гісторыі жанчынай на чале італійскага Сэната.

За яе галасавалі як прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі, так і прадстаўнікі «Руху пяці зорак».

Акрамя таго, у чацвёртым раўндзе галасавання Рабэрта Фіка ад «Руху пяці зорак» быў абраны спікерам ніжняй палаты парламента.

Выбары спікераў адкрываюць шлях да афіцыйных кансультацый для фармавання ўрада, якія, як чакаецца, пачнуцца ў пачатку наступнага месяца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках