24 красавiка 2024, Серада, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве шукаюць кіроўцаў за 750 еўраў

8
У Літве шукаюць кіроўцаў за 750 еўраў

Якія заробкі атрымліваюць работнікі, якіх не стае ў Літве.

Спіс прафесій, якія карыстаюцца вялікім попытам, пашыраецца. Цяпер на рынку працы не стае не толькі праграмістаў, спецыялістаў у сферы ІТ, але і прадаўцоў, бетоншчыкаў, бухгалтараў, а ў Вільні - кушняроў і капялюшнікаў, піша delfi.lt. Магчымасць працаўладкавання прафесіяналаў, на якіх ёсць попыт, залежыць не толькі ад досведу, але і ад месца жыхарства.

Журналісты пацікавіліся: якіх спецыялістаў больш за ўсё не стае ў буйных гарадах Літвы, якія заробкі ім прапануюць. Высвятляецца, у рэгіёнах некаторыя спецыялісты могуць атрымліваць больш, чым у сталіцы. Паводле звестак Літоўскай біржы працы, у базе звестак на 1 сакавіка 2018 года было 8 200 вольных працоўных месцаў.

Прадстаўнік кампаніі CV Market Раймонда Татарэлітэ сказала, што цяпер шукаюць у асноўным дырэктараў пу продажах, мэнэджараў у продажы, праграмістаў, бухгалтараў, кладаўшчык, кіроўцаў, прарабаў ды інжынераў. Больш за ўсё свабодных вакансій у Вільні. Са слоў Татарэлітэ, попыт на прафесіі залежыць ад месца. "Напрыклад, у Вільні патрэбныя кіраўнікі праектаў і кансультанты", - сказала жанчына.

Неабходнасць у кансультантах з’явілася пасля таго, як свой офіс у Вільні адкрыла кампанія Booking.com. "Калі раней людзі, якія скончылі швэдскую ці фінскую філалогію з цяжкасцю маглі знайсці працу, то адкрыццё такіх цэнтраў у Літве павялічвае на іх попыт", - сказала Татарэлітэ.

У Ковенскім рэгіёне і Коўне, са слоў жанчыны, шмат вытворчых прадпрыемстваў. Для іх патрабуюцца рабочыя і аператары. Акрамя таго, там нямала ІТ кампаній, таму там без праблем знаходзяць працу спецыялісты ў сферы ІТ. У Клайпедзе і Шаўлях, са слоў Татрэлітэ, не стае работнікаў лагістычнага сектара.

У Клайпедзе, акрамя таго, не стае мытных пасярэднікаў. Панявеж славіцца будаўнічымі і вытворчымі прадпрыемствамі, таму там высокі попыт на інжынераў, тэхнолагаў, аператараў. "Заробкі ў Панявежы вагаюцца ў межах 500-750 еўраў", - сказала Татарэлітэ.

У залежнасці ад горада адрозніваюцца і заробкі спецыялістаў. "У сферы ІТ вялікай розніцы ў заробках няма, ва ўсіх гарадах яны прыкладна аднолькавыя. А вось заробкі мэнэджараў у продажы адрозніваюцца. У Вільні заробак такога працаўніка без досведу складае 400 еўраў, а ў Каўне і Клайпедзе - 380 еўраў. У Вільні заробкі могуць быць на 10% вышэйшымі", - заўважыла суразмоўца.

Аднак часам спецыялістам выгадна пераехаць у невялікі гарадок, там праз нястачу кадраў працадаўцы часам схільныя плаціць спецыялісту вялікі заробак. "У Вільні спецыяліст у маркетынгу можа атрымліваць 850 еўраў, а ў невялікім гарадку - да 1 200 еўраў. Акрамя таго, яму могуць аплачваць выдаткі на паліва і іншыя выдаткі. Робяць усё, каб утрымаць спецыяліста ў невялікім горадзе", - сказала Татарэлітэ, заўважыўшы, што жыхары Літвы не схільныя мяняць месца жыхарства праз працу.

Аднак ЛБТ прадэманстравала іншы спіс прафесій, якія карыстаюцца попытам, чым Татарэлітэ: гэта спецыялісты для догляду хворых, кіроўцы вялікагрузных машын, швачкі, кушняры і капялюшнікі. Такія звесткі прадставіла спецыяліст ЛБТ Мілда Янкаўскенэ пра тое, якіх спецыялістаў не стае ў Вільні.

У Коўне, са звестак ЛБТ, не стае прадаўцоў, бетоншчыкаў, кіроўцаў велікагрузных машын, кіроўцаў грузавых машын, будаўнікоў, водаправодчыкаў. У Клайпедзе лёгка можа знайсці працу мантажнік металічных канструкцый, кіроўцы вялікагрузных і грузавых машын, плітачнікі, водаправоднікі і бухгалтары.

У Шаўлях патрабуюцца тыя ж работнікі, што і ў Клайпедзе, аднак там яшчэ не стае кухараў. А ў Панявежы адчуваецца брак прарабаў, электрамеханікаў і бармэнаў. Аднак прапанаваныя заробкі могуць здзівіць, напрыклад, капялюшніку, прадаўцу, кухару прапануюць 510 еўраў на месяц "на паперы", а кіроўцам 750 еўраў "на паперы". заробкі некваліфікаваных спецыялістаў звычайна ля мінімуму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках