4 траўня 2024, Субота, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Далоў Дадона: Як у Малдове мітынгавалі за аб'яднанне з Румыніяй

2
Далоў Дадона: Як у Малдове мітынгавалі за аб'яднанне з Румыніяй
ФОТА: NEWSMAKER.MD

У Кішынёве прайшоў мітынг з патрабаваннем аб'яднання Малдовы і Румыніі і адстаўкі прэзідэнта краіны Ігара Дадона.

Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на Newsmaker.

Марш прыхільнікаў аб'яднання пад назвай Уніра адбыўся ў гонар стагадовай гадавіны далучэння Бесарабіі да Румыніі ў 1918 годзе. Арганізатары назвалі сваё мерапрыемства «Вялікім нацыянальным сходам», на ім прысутнічалі малдаўскія і румынскія палітыкі, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады, якія падтрымліваюць уніяністаў.

ФОто: Newsmaker.md

Удзельнікі мітынгу падпісалі сімвалічныя дэкларацыі аб далучэнні да Румыніі. Яны трымалі ў руках румынскія і малдаўскія сцягі і скандавалі «Далоў Дадона».

ФОто: Newsmaker.md

Прэзідэнт Малдовы ў сваім Facebook заклікаў сілавікоў «адказна выконваць свой абавязак і прадухіляць эскалацыі вулічных настрояў», а таксама назваў акцыі уніяністаў «не толькі правакацыйнымі, але і гвалтоўнымі».

ФОто: Newsmaker.md

Выданне паведамляе, са спасылкай на прадстаўніка паліцыі, што быў затрыманы 21 чалавек - у іх канфіскавалі супрацьгазы, маскі і нажы.

ФОто: Newsmaker.md

У паліцыі паведамілі, што, паводле папярэдніх падлікаў, на мітынг выйшлі сем тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках