«Беларусбанк» заклікаў кліентаў здзейсніць адну дзею
- 3.09.2026, 19:22
- 1,872
Яно датычыцца мабільнага дадатку.
«Беларусбанк» папярэдзіў, што з 1 кастрычніка кліенты не змогуць дадаваць у свае ўліковыя запісы ў мабільным дадатку карткі, аформленыя на іншых асоб. А калі яны не выдаляць іх, то з гэтай даты не змогуць карыстацца ніводным «пластыкам» у M-Belarusbank.
«Дадаць у дадатак M-Belarusbank не сваю картку будзе нельга. Але без панікі!» — паведаміў банк. «Сапраўды, карыстальнікі дадатку мелі такую магчымасць. Гэта было зручна, каб дапамагаць сваякам распараджацца банкаўскім рахункам або весці сумесны бюджэт. Але дзеля папярэджання махлярскіх аперацый такой опцыі хутка больш не будзе».
У «Беларусбанку» рэкамендуюць да 1 кастрычніка выдаліць не свае карткі з дадатку. «Калі гэтага не зрабіць, то карыстацца ў дадатку M-Belarusbank усімі карткамі будзе нельга», — папярэджвае фінансавая ўстанова.
Яшчэ адна парада кліентам ад банка — аформіць дадатковую картку да рахунку іншага чалавека і зарэгістраваць яе ў дадатку. «Такую картку можна аформіць у любым аддзяленні банка. Аформляе той, чый рахунак. Роднасныя сувязі не важныя, — дадалі ў «Беларусбанку». — Калі картка будзе гатовая, яе можна дадаць у дадатак. І далей вы зможаце карыстацца агульным рахункам або дапамагаць сваяку здзяйсняць фінансавыя аперацыі».