Германія прачынаецца
2- 3.09.2026, 20:04
- 2,162
Берлін першым перайшоў да рашучых захадаў.
Германія прачынаецца і нарэшце бачыць расійскія дыверсіі.
Пасля расследавання сітуацыі з дроном, які нёс выбухоўку, у аэрапорце Лейпцыга ўрад Германіі прызнаў прамую адказнасць Расіі за атаку на нямецкай тэрыторыі і абвясціў пра захады ў адказ.
Расія страціць сваё консульства ў Боне. Будзе закрыты і «Рускі дом» у цэнтры Берліна.
Улічваючы ці не з дзясятак дыверсій па ўсёй Еўропе, якія так ці інакш маюць «расійскі след», спецслужбам і ўрадам краін ЕС варта зняць ружовыя акуляры і нарэшце прызнаць: гібрыдная вайна працягваецца ўжо не першы год.
Паводле ацэнак аналітыкаў, у Германіі, Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Балгарыі і Румыніі толькі з 2022 года было зафіксавана 190 розных інцыдэнтаў, якія могуць быць звязаныя з Расіяй.
Германія першай перайшла да рашучых захадаў. Спадзяюся, іншыя краіны не будуць проста чакаць, пакуль расійскія дыпламатычныя прадстаўніцтвы і іншыя прарасійскія арганізацыі на іх тэрыторыі будуць працягваць падрыўную дзейнасць.
Галіна Янчэнка, Facebook