Азаранка заявілася на турніры ў Мадрыдзе і Рыме, а таксама на «Ралан Гарос»
11- 28.03.2018, 21:04
- 11,632
ФОТА: AP/VINCENT THIAN
Беларуская тэнісістка выкарыстала для заявак абаронены рэйтынг.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заявілася на грунтавыя турніры катэгорыі «Прэм'ер» у Мадрыдзе і Рыме, а таксама на другі ў сезоне турнір «Вялікага шлема» «Ралан Гарос». Наша суайчынніца выкарыстала абаронены рэйтынг, паведамляе tennis.life.
Таксама ў заяўкі на турніры ў Мадрыдзе (стартуе 7 траўня) і Рыме (14 траўня) патрапілі Серэна Уільямс і Марыя Шарапава.
Нагадаем, Вікторыя Азаранка 29 сакавіка згуляе ў паўфінале «Прэм'ера» ў Маямі. Спаборніцай беларускі стане Слоан Стывенс.
2 красавіка Азаранка вернецца ў топ-100 рэйтынгу ВТА.