18 траўня 2026, панядзелак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ узялі пад арышт мільярдэра Магамедава

7
У РФ узялі пад арышт мільярдэра Магамедава
ЗІЯВУДЗІН МАГАМЕДАЎ
ФОТА: МАКСА СТАЛАЎ /ВЕДОМОСТИ

Зіявудзін Магамедаў займае 63 месца ў спісе найбагацейшых бізнэсоўцаў РФ паводле версіі Forbes.

Цвярскі суд Масквы арыштаваў суўладальніка групы "Сума" Зіявудзіна Магамедава, паведамляе Znak.com.

Пад вартай мільярдэр будзе знаходзіцца да 30 траўня.

Магамедава падазраюць у крадзяжы 2,5 млрд руб. (блізу 1,2 млрд грн). Яму выстаўлена абвінавачванне паводле арт 159 (махлярства), 160 (растрата) і 210 (арганізацыя злачыннай групы) Крымінальнага кодэкса РФ.

Сам падазраваны віну адмаўляе.

Крымінальная справа, у якой фігуруе Магамедаў, тычыцца сродкаў, выдадзеных на будаўніцтва да чэмпіянату свету ў футболе 2018 года стадыёна "Арэна Балтыка" ў Калінінградзе.

Следства заявіла, што мільярдэр хацеў пакінуць межы Расеі. Два ягоныя суўдзельнікі абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Магамедаў займае 63 месца ў спісе найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі за 2017 год, складзеным Forbes. Ягонае багацце ацэньваюць на $1,4 млрд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках