26 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвая Карэя адправіць у КНДР двух спецпасланнікаў

4
Паўднёвая Карэя адправіць у КНДР двух спецпасланнікаў

Місія ўскладзеная на кіраўніка паўднёвакарэйскай выведкі і дарадцы прэзідэнта ў пытаннях бяспекі.

Падчас візіту прадстаўнікі Сеула перададуць кіраўніку КНДР ліст ад прэзідэнта Паўднёвай Карэі, абмяркуюць магчымасць сустрэчы лідараў дзвюх Карэй і збліжэння Паўночнай Карэі з ЗША.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін адправіць у КНДР двух спецыяльных пасланнікаў у мэтах збліжэння дзвюх дзяржаў і ўмацавання дыялогу паміж Пхеньянам і Вашынгтонам. Яны прыбудуць у Пхеньян у панядзелак, 5 сакавіка, паведаміла агенцтва Yonhap (пераклад - dw.com).

Кіраўнік паўднёвакарэйскай нацыянальнай разведвальнай структуры Са Хун і дарадца прэзідэнта ў пытаннях бяспекі Чон Ый Ён прабудуць у Паўночнай Карэі два дні. Пасля гэтага яны адправяцца ў ЗША, каб паведаміць пра вынікі перамоваў.

Ці магчымая сустрэча лідараў дзвюх Карэй?

У сярэдзіне лютага Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта Паўднёвай Карэі наведаць КНДР «як мага хутчэй». Гэтую прапанову перадала Мун Чжэ Іну сястра кіраўніка Паўночнай Карэі падчас візіту на Алімпіяду ў Пхёнчхане.

Мун Чжэ Ін заявіў у адказ, што для сустрэчы павінны быць створаныя неабходныя ўмовы, у тым ліку - аднаўленне дыялогу паміж КНДР і ЗША.

Раней спартоўцы з КНДР узялі ўдзел у Алімпіядзе ў Паўднёвай Карэі. Атлеты дзвюх Карэй прайшлі падчас адкрыцця пад агульнай сцягам. Гэта падзея была расцэненая як важны сігнал разрадкі напружанасці ў дачыненнях гэтых краін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках