26 красавiка 2024, Пятніца, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Нямеччыны прапанаваў Мэркель на пасаду канцлера

2
Прэзідэнт Нямеччыны прапанаваў Мэркель на пасаду канцлера

Бундэстаг прызначыць дату галасавання наконт кандыдатуры Мэркель.

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у панядзелак афіцыйна прапанаваў перавыбраць Ангелу Мэркель на пасаду канцлера Нямеччыны.

Пра гэта паведамляе DW.

Шлях да новага тэрміну Мэркель адкрыўся ў нядзелю, калі сацыял-дэмакраты рашуча падтрымалі яшчэ чатыры гады вялікай кааліцыі з хрысціянскімі дэмакратамі Мэркель.

«Я думаю, для нашай краіны добра, што перыяд нявызначанасці скончыўся», - заявіў Штайнмаер.

У кароткай заяве ў панядзелак раніцай Мэркель заявіла, што «праз шэсць месяцаў людзі маюць права на цвёрды ўрад».

Прэзідэнт паведаміў ніжняй палаце парламента аб сваёй прапанове. Пазней Бундэстаг прызначыць дату галасавання што да кандыдатуры Мэркель. Мяркуецца, што гэта адбудзецца 14 сакавіка.

Нагадаем, блок ХДС/ХСС ужо ўхваліў кааліцыйнае пагадненне і нават назваў сваіх кандыдатаў на пасаду міністраў у новым федэральным урадзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках