26 красавiка 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Найлепшы фільм года»: Пяць фактаў аб пераможцы «Оскара 2018»

8
«Найлепшы фільм года»: Пяць фактаў аб пераможцы «Оскара 2018»

Цікавыя факты аб стужцы рэжысёра-летуценніка дэль Тора.

У ноч з 4 на 5 сакавіка ў Лос-Анджэлесе, у тэатры Долбі, на 90-й урачыстай цырымоніі прэміі Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў стаў вядомы пераможца ў самай важнай намінацыі вечара - «Найлепшы фільм», піша nv.ua.

На «Оскары 2018» запаветную залатую статуэтку і званне найлепшага фільма мінулага года атрымала новая праца мексіканскага рэжысёра Гільерма дэль Тора «Форма вады». Вытрыманая ў адной каляровай гаме, стыльная і рамантычная гісторыя пра каханне жанчыны і чалавека-амфібіі, якая ўразіла гледачоў кінатэатраў, была адзначаная Амерыканскай кінаакадэміяй.

Таксама «Форма вады» прынесла свайму стваральніку статуэтку Оскар у намінацыі «Найлепшы рэжысёр».

Цікавыя факты аб оскараноснай стужцы рэжысёра-летуценніка дэль Тора «Форма вады»:

1.Дэль Тора прапанаваў Хокінс ролю, будучы на падпітку

На прэс-канферэнцыі на Венецыянскім кінафестывалі рэжысёр прызнаўся журналістам, што распавёў выканаўцы галоўнай ролі Салі Хокінс пра ідэю фільма «Форма вады» на кінапрэміі ў 2014 годзе. «Я быў п'яны, але гэта і не той фільм, які прымушае вас здавацца менш п'яным», - распавёў дэль Тора. Пра гісторыю амфібіі ён думаў з таго часу, як у 6-гадовым узросце паглядзеў стужку «Стварэнне з Чорнай лагуны».

2. Сцэнар аб амфібіі і гісторыя пра жанчыну-русалку

Дэль Тора ствараў сцэнар свайго фільма адмыслова пад выканаўцаў галоўных роляў, выразна ведаючы, каго хоча бачыць у кадры. Ён пісаў сцэны, трымаючы ў памяці Салі Хокінс у ролі Элізы, Актавію Спэнсар у ролі Зэльды і Рычарда Джэнкінса ў ролі Джайлса.

Акрамя таго, сама Хокінс унесла ключавыя аспекты характару яе персанажа. Дэль Тора быў натхнёны сцэнарам, над якім працавала актрыса, і папрасіў яе ўключыць некаторыя дэталі ў ягоны фільм. «Яна пісала ўласную гісторыю пра жанчыну, якая не ведала, што яна русалка. Яна і дэль Тора знайшлі супадзенне невыпадковым: «Гэта было так выдатна, што мы былі на адной хвалі», - казаў рэжысёр у інтэрв'ю.

3. Даг Джонс вывучаў руху сабак і надзяваў убор тры гадзіны

Выканаўца ролі амфібіі Даг Джонс не ўпершыню выконваў ролю дзіўнага персанажа: ён з'яўляўся ў ролі Бледнага ў фільме «Лабірынт Фаўна» дэль Тора, а таксама Эйба Сапіена ў фільме «Хелбой». Актор распавядаў, што, каб выканаць ролю маўклівага персанажа, вывучаў, як сабакі рэагуюць на голас чалавека. Акрамя таго, ён капіяваў рухі матадора, каб стварыць мову цела амфібіі.

Таксама вядома, што адзяванне ўбора амфібіі займала доўгія тры гадзіны: «Чатыры чалавекі адзявалі яго ва ўбор з латэкса, пены і гумы, той, што пад ягоны рост і вагу. Затым ішлі перапончатыя пальчаткі, і шлем з убудаванымі механізмамі, якія кіравалі ягонымі жабрамі і стваралі розныя гукі».

4. Палітычны мэсэдж рэжысёра

Выбар 60-х гадоў у якасці часу, калі адбываюцца падзеі стужкі, - не зусім выпадковасць, а хутчэй схаваная палітычная заява дэль Тора. Фільм распавядае пра 1962 год, але ён - пра сённяшні дзень. На думку рэжысёра, людзі, якія выкрыкваюць лозунгі «Зробім Амерыку вялікай зноў», мараць аб футурыстычнай і шматабяцальнай Амерыцы 1962 года.

5. Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры, у якім ён здымаўся

Ашаламляльны старадаўні кінатэатр, над якім жыве Эліза, з'яўляецца сапраўдным кінатэатрам Элгін у Таронта (Канада). Менавіта тут адбылася прэм'ера «Формы вады» ў рамках кінафестывалю ў Таронта. Кіназала Элгін была пабудаваная ў 1913 годзе, і першапачаткова прызначалася для паказаў вадэвіляў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках