26 красавiка 2024, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі фуру з беларускімі цыгарэтамі амаль на €800 тысяч

8
У Літве затрымалі фуру з беларускімі цыгарэтамі амаль на €800 тысяч

Кіроўца цягача быў затрыманы.

28 лютага супрацоўнікі Крымінальнай паліцыі ДПК Марыямпальскай акругі, правяраючы атрыманую інфармацыю, на дарозе Калварые-Будзіска (у вёсцы Салапераугіс, Калварыйская мэрыя) затрымалі цягач з паўпрычэпам, піша Delfi.

Унутры паўпрычэпа быў нічым не замаскіраваны груз кантрабандных цыгарэт: 500 каробак, у якіх было 250 000 пачак цыгарэт NZ Gold Super slim з беларускімі бандэролямі.

Транспартным сродкам кіраваў жыхар Калварыйскай мэрыі 1985 г.н.

Паводле папярэдніх звестак, кошт гэтага грузу з усімі падаткамі 787 500 еўраў. Кіроўца цягача быў затрыманы, распачатае расследаванне паводле факта кантрабанды. За злачынства пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках