26 красавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч падасць новую заяўку на шэсце ў Дзень Волі

8
Мікалай Статкевіч падасць новую заяўку на шэсце ў Дзень Волі
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Заяўку на правядзенне акцыі плануецца падаць 7 сакавіка.

Рабочая група правядзення шэсця на Дзень Волі вызначыла час і маршрут правядзення дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

З ягоных слоў, пачатак шэсця пад назвай «Марш годнасці і свабоды» запланавана на 12:00 на плошчы Якуба Коласа.

Заяўку на правядзенне акцыі Статкевіч з паплечнікамі плануе падаць 7 сакавіка. У ёй будзе заяўлены маршрут «Плошча Якуба Коласа - праспект Незалежнасці - плошча Перамогі - вул. Кісялёва - вул. Багдановіча - Оперны тэатр».

Калі ў Менгарвыканкаме не дадуць дазвол на акцыю, напісаў Статкевіч, шэсце пойдзе маршрутам «плошча Якуба Коласа - праспект Незалежнасці - вуліца Янкі Купалы - Оперны тэатр».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках