27 красавiка 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка анансаваў санкцыі супраць расейскіх алігархаў

Парашэнка анансаваў санкцыі супраць расейскіх алігархаў

Захады аб забароне будуць гарманізаваныя з санкцыямі ЗША.

РНБА Украіны найбліжэйшым часам разгледзіць пытанне ўвядзення санкцый супраць расейскіх алігархаў, якія будуць гарманізаваныя з санкцыямі ЗША, паведаміў прэзідэнт Пятро Парашэнка, піша «Зеркало недели.Украин».

«Некалькі дзён таму я аддаў даручэнне Службе бяспекі Украіны, Кабінету міністраў і РНБА, сакратара Рады падрыхтаваць адпаведны праект пастановы, які найбліжэйшымі днямі будзе вынесены на паседжанне РНБА. Санкцыі будуць уведзеныя. Яны будуць максімальна гарманізаваныя з пастановай урада ЗША», - паведаміў прэзідэнт на прэс-канферэнцыі з федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель у Берліне.

Парашэнка адзначыў, у гэты спіс патрапіць Алег Дзерыпаска і іншыя расейскія бізнэсоўцы.

Як сведчаць звесткі Адзінага дзяржрэестра юрыдычных асоб, напрыклад, ва Украіне Дзерыпаска застаецца канчатковым бенефіцыярам ТАА «Мікалаеўскі гліназёмны завод» (МГЗ).

Згодна з дзяржрэестрам, Дзерыпаска выступае бенефіцыярам двух суўладальнікаў НГЗ - ТАА «Кампанія «Алюміній Украіны» і ТАА «Гуардон Україна».

У гадавых справаздачах «Русала» і En+, апублікаваных у сакавіку гэтага года, гэтыя структуры паказалі адзін актыў ва Украіне - RUSAL Mykolaev Ltd., у якім ім належыць 100%.

Нагадаем, 6 красавіка ЗША ўвялі санкцыі супраць 36 фізічных асоб і кампаній з «крамлёўскага спісу». У пералік трапілі сем алігархаў, 17 высокапастаўленых чыноўнікаў, а таксама 12 дзяржаўных і прыватных кампаній.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках