8 чэрвеня 2026, панядзелак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мяцежнаму прафзвязу адключылі электрычнасць

2
Мяцежнаму прафзвязу адключылі электрычнасць

Інцыдэнт адбыўся акурат у дзень 19-годдзя Свабоднага прафзвязу ў Полацку.

Адміністрацыя ААТ «Полацк-Шкловалакно» апячатала электрычныя разеткі і выключальнік святла ў офісе Свабоднага прафзвязу Беларускага (СПБ) у Полацку. Падзея адбылося 9 красавіка, акурат у той дзень, калі першасная арганізацыя работнікаў завода адзначала 19 гадоў з дня стварэння, паведамляе «Віцебская вясна».

Такі своеасаблівы «падарунак» ад працадаўцы актывісты прафзвязу ўспрынялі як чарговы акт умяшання ў дзейнасць арганізацыі працоўных.

Намеснік старшыні СПБ Мікалай Шарах кажа, што адключэнне электрычнасці ў офісе не вельмі ўскладніць працу прафзвязнай арганізацыі: «Офіс выкарыстоўваецца пару разоў на месяц, у асноўным для правядзення пасяджэнняў вядучага органа – рады СПБ. Затое цяпер мы зэканомім грошы, атрыманыя ад прафзвязных унёскаў. Гэта чарговая бесперспектыўная спроба працадаўцы знішчыць Свабодны прафзвяз рабочых заводу».

Як растлумачылі прафзвязныя актывісты, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам прафзвязы карыстаюцца належнай абаронай супраць усіх актаў умяшання з боку працадаўцаў або з боку іх агентаў у дзейнасць арганізацый і кіраванне імі. Таму для атрымання належнай абароны будзе накіраваная скарга прафзвязу ў пракуратуру.

Апячатванне разетак і выключальніка ў офісе прафзвязу праводзіў вядучы энэргетык ААТ «Полацк-Шкловалакно» Муртазін А.М. у прысутнасці старэйшага майстра ўчастка Слезіна М.В. і прадстаўніка прафзвязу СПБ Стукава В.Я.

Ад прафзвязу энэргетыку была ўручаная пісьмовая памятка з указаннем прававых нормаў заканадаўства, якія ён парушае як прадстаўнік працадаўцы. У адказ Муртазін заявіў, што нічога не парушае, а дзейнічае ў адпаведнасці са сваімі абавязкамі, абмяжоўваючы доступ да электраэнэргіі за нявыплату сумай 116 рублёў 53 капейкі.

У ААТ «Полацк-Шкловалакно» дзейнічае калектыўная дамова, у якой запісана, што наймальнік абавязваецца выдаць прафзвязу памяшканне і аплачваць камунальныя паслугі. Аднак наймальнік мяркуе, што гэта тычыцца толькі Белхімпрафзвязу, у які ўваходзіць і сам дырэктар.

Наконт гэтага пытання Свабодны прафзвяз знаходзіцца з наймальнікам у працэсе калектыўнай працоўнай спрэчкі. Сябры СПБ патрабуюць аднолькавых умоў для дзейнасці розных прафзвязаў, як гэта было ў перыяд з 2009 да 2012 года, калі ААТ «Полацк-Шкловалакно» даваў Свабоднаму прафзвязу неабходныя памяшканне і абсталяванне ў бязвыплатнае карыстанне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках